Чэмпіянат свету па хакеі: вынікі гульнявога дня

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Маскве адбыліся гульні другога этапа. У групе “Е” зборная Швейцарыі перайграла хакеістаў Даніі — 4:1 (1:0, 2:1, 1:0), а фіны з лёгкасцю перамаглі італьянцаў — 3:0 (2:0, 0:0, 1:0).

У групе “F”, у якой удзельнічае зборная Беларусі, амерыканскія хакеісты ў сухую перамаглі немцаў — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0), чэхі прайгралі славакам 2:3 (1:0, 0:2, 1:1).

Гэта другое паражэнне зборнай Чэхіі ў другім этапе чэмпіяната. Нагадаем, пазаўчора яны саступілі Нямеччыне 0:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі