Чатыры чалавекі загінулі ў лабавым ДТЗ пад Івацэвічамі

Адбылося лабавое сутыкненне /@pressmvd
Адбылося лабавое сутыкненне /@pressmvd

Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Івацэвічамі. Аварыя адбылася мінулым вечарам. Лоб у лоб сутыкнуліся два легкавых аўтамабіля Volkswagen і Opel, распавялі ў прэс-службе МУС.

Загінулі абодва кіроўцы (1990 і 1994 года нараджэння) і пасажыры, якія былі на пярэдніх сядзеннях. Мужчыну было 33 гады, дзяўчыне з другой машыны — 19.

Яшчэ два пасажыры атрымалі траўмы. Цяпер яны ў шпіталі.

Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляе аператыўна-следчая група.

Четыре человека погибли в лобовом ДТП под Ивацевичами
Сутыкнуліся Volkswagen и Opel / @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі