Вы тут

Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ ля мяжы з Расіяй

Кіроўца не заўважыў чаргу з фур /@skgovby

Чатыры чалавекі загінулі напярэдадні вечарам у ДТЗ у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці недалёка ад мяжы з Расіяй, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Распачатая крымінальная справа, следчыя высвятляюць абставіны аварыі.

Паводле папярэдніх звестак, грузавы аўтамабіль МАН рухаўся па трасе М-1 у бок мяжы.

"У гэты час на трасе выстраілася чарга з фур, якія рухаліся на памежны пераход. Каля 22 гадзін недалёка ад вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна ён сутыкнуўся з фурай Volvo, якая стаяла апошняй у чарзе", распавялі ў СК.

У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля МАН і тры яго пасажыры загінулі на месцы здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.