Вы тут

Часопіс "Искусство кино" выпускае нумар у падтрымку беларускіх пратэстаў

Вокладка свежага нумару часопіса​ "Искусство кино" / facebook.com/adolin3

Вокладка свежага нумару расійскага часопіса "Искусство кино" прысвечаная беларускім пратэстам. Яе апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку галоўны рэдактар выдання Антон Долін. На ўдакладняльнае пытанне "Гэта ў падтрымку Беларусі?" Долін адказаў сцвярджальна.

У свежым нумары, мяркуючы па змесце, будзе і артыкул-рэпартаж з Берлінскага кінафестывалю, дзе быў паказаны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра пратэсты. На паказе прысутнічалі Святлана Ціханоўская, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч і сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч.

Берлінале сёлета мусіў прайсці ў сакавіку, аднак праз каранавірус яго перанеслі на чэрвень. Паказы праходзяць з 9 па 20 чэрвеня пад адкрытым небам. У лютым Аляксей Палуян расказваў Еўрарадыё пра сваю працу, пра тое, як здымалася карціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.