Вы тут

Пра перамогу без перамогі: на Берлінале паглядзелі карціну пра беларускі пратэст

Гледачы фільма "Кураж" Аляксея Палуяна / Facebook

Стужку “Смеласць” беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна паказалі на Берлінале ў Германіі. Галоўныя героі фільма — акторы Беларускага свабоднага тэатра.

Святлана Ціханоўская, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч былі сярод гасцей паказу.

“Ва ўсіх адчуванне, што гэта пераможнае кіно, а перамогі не здарылася. Нам было цяжка глядзець пэўныя моманты”, — пракаментаваў карціну ў інтэрв'ю Deutsche Welle актывіст і рэжысёр Зміцер Чарткоў.

Раней беларускія карціны ў на гэтым прэстыжным міжнародным фэсце не дэманстравалі. Сёлета Берлінале праводзіцца ўжо ў 71-ы раз. З 9 па 20 чэрвеня гледачы будуць знаёміцца з карцінамі ў 16 кіназалах пад адкрытым небам.

Аляксей Палуян — аўтар карціны “Возера радасці”, знятай па матывах аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Марцінавіча, і дакументальнай стужкі “Край жанчын”.

Так прымалі беларускі фільм у Берліне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.