“Час” прэзентацыі “стракатага альбома” Алеся Камоцкага

Новы альбом Алеся Камоцкага “Час, канцэрты з сябрамі” пабачыў свет тыдзень таму. Новая праграма, па словах спевака, атрымалася вельмі стракатай.


Алесь Камоцкі: “Будзе ахоплены самы шырокі спектр музычны — ад Гершвіна да “муркі”. І цыганская будзе, і раманс, і шансон, і класічны рэпертуар, і сваё будзе… Стараўся скласці праграму як мага больш страката”.


Апроч “стракатасці” новая праграма выбітная тым, што спявае ў ёй не толькі Алесь Камоцкі, але і ўсе музыканты, якія выйдуць 17 чэрвеня на сцэну. Да ўсяго, кажа суразмоўца Еўрарадыё, гэта будзе апошні такі “стракаты” канцэрт — ад восені музыкі пачынаюць складаць новую, “сур’ёзную” праграму. Што з сябе будзе ўяўляць гэтая “сур’ёзная праграма”, Камоцкі пакажа аматарам сваёй творчасці на сённяшнім канцэрце — прагучаць некалькі песень з яе.


Дзве песні з альбома “Час, канцэрты з сябрамі” напісаныя на вершы Рыгора Барадуліна, астатнія — Алеся Камоцкага. Пачатак канцэрта а 19-й гадзіне. Квіткі, па словах барда, каштуюць столькі ж, колькі яму тыдзень таму “стукнула” гадкоў — 55 тысяч.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі