Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на тэму авіякатастрофы Ту-154
![Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на тэму авіякатастрофы Ту-154](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1484846786.jpg.webp?itok=DnsdekGX)
Французскі тыднёвік Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на тэму нядаўняй авіякатастрофы расійскага самалёта Ту-154, падчас якой загінулі 92 чалавека. На адным малюнку можна пабачыць самалёт, які падае, а побач з ім — удзельнік ансамбля імя Аляксандрава (большасць загінулых — гэта музыканты гэтага калектыва), які выдае доўгі гук "А-А-А-А-А-А". Карыкатура падпісаная наступным чынам" "Рэпертуар хора Чырвонай арміі пашыраецца".
На другім малюнку таксама можна пабачыць самалёт, які падае. Побач надпісы — "Кепскія навіны... Пуціна там не было".
Гэтая публікацыя выклікала рэзкія ацэнкі з боку расійскіх палітыкаў і мінабароны Расіі, у Маскве каля пасольства Францыі рыхтуецца вулічная акцыя пратэсту.
"Bad news, Putin wasn't there" - new Charlie Hebdo cartoons are published @Charlie_Hebdo_ pic.twitter.com/bez8jGVQa9
— Jenna Abrams (@Jenn_Abrams) 28 декабря 2016 г.