Вы тут

Ці справядліва, што прэміяльныя алімпійцаў у тры разы большыя за паралімпійскія?

Фота: gettyimages.ru

Падчас сустрэчы з паралімпійскімі і алімпійскімі чэмпіёнамі Аляксандр Лукашэнка асаблівую падзяку выказаў менавіта спартсменам з фізічнымі абмежаваннямі.

Вы проста прыгажуны! Я балеў за вас не менш, чым за нашых алімпійцаў”, — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

У Еўрарадыё ўзнікла лагічнае пытанне: чаму тады за паралімпійскі залаты медаль чэмпіён атрымлівае ў тры разы меней грошай ад дзяржавы — толькі 50 тысяч долараў?

За срэбраны і бронзавы медаль алімпійцы атрымліваюць 100 і 50 тысяч долараў адпаведна, паралімпійцы — 30 і 20.

Футбаліст Аляксандр Глеб лічыць, што прызавыя павінны быць аднолькавая для ўсіх.

“Усім трэба даваць аднолькавую суму. Усё ж такі людзі нават з фізічнымі абмежаваннямі, з праблемамі са здароўем дасягаюць шмат чаго, праслаўляюць Радзіму”.