"Чалы на канікулах": да чаго прывядуць санкцыі ў такім дызайне?
Санкцыі Еўрасаюза — галоўная тэма тыдня. І тэма неадназначная. Іх вынікам будзе змена ўладаў ці "перагорнутая старонка"?
Сектаральныя санкцыі, прынятыя Еўрасаюзам, апынуліся не такімі жорсткімі, як чакалі праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі. Але на наступную раніцу пасля іх увядзення Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега былі пераведзеныя пад хатні арышт. Ходзяць чуткі, што з гомельскай калоніі будуць вызваленыя Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова і Наталля Хершэ.
Чаму санкцыі былі прынятыя менавіта ў такім "дзіравым" дызайне? На што яны мусяць націснуць, як мусяць спрацаваць? Ці пагражаюць яны ўвогуле беларускім уладам? Еўропа ізноў схіляецца да дыялогу, як было пасля разгрому апазіцыі ў 2006 і 2010 гадах? Абмяркоўваем усё гэта з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.