Чацвярых мінчан абвінавачваюць у выкраданні чалавека

Чацвярых мінчан абвінавачваюць у выкраданні чалавека, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску.

У праваахоўныя органы звярнуўся мужчына, які паведаміў пра незаконныя дзеянні ў дачыненні сябе. Паводле заяўніка, увечары 25 снежня на аўтастаянцы ля аднаго з гандлёвых цэнтраў сталіцы чацвёра мужчын гвалтоўна пасадзілі яго ў аўтамабіль і вывезлі з гораду.

У лясным масіве каля Мінскага мора зламыснікі звязалі пацярпелага скотчам і патрабавалі вярнуць грашовую пазыку аднаму з іх. Затым мужчыну збілі і з’ехалі, пакінуўшы звязаным. Пацярпеламу ўдалося самастойна вызваліцца і дабрацца да горада.

Міліцыя затрымала падазраваных у злачынстве цягам сутак — гэта чацвёра хлопцаў 23-25 гадоў. Ім выставілі абвінавачванне ў выкраданні чалавека. Усе зламыснікі ўзятыя пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі