Цэны на кватэры з-за чаргавікоў не павысяцца

Старшыня Камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Яўген Воўна заявіў, што зараз камерцыйныя будаўнічыя фірмы павінныя будуць 50% пабудаванага жылля аддаваць пад сацыяльнае жыллё.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, ці будуць прыватнікі ў сувязі з гэтым падымаць цэны на квадратны метр. Будаўнікі спадзяюцца, што Мінгарвыканкам зробіць ім нейкія льготы.

Генеральны дырэктар будаўнічай кампаніі “Інаст” Уладзімір Какарэка кажа Еўрарадыё, што рашэнне Мінгарвыканкама ніяк не паўплывае на іх працу.

Уладзімір Какарэка:
"Любыя валявыя рашэнні гэта дрэнна. Увогуле мы будуем сацыяльнае жыллё, таму для нас гэта не навіна. У нас быў час, калі мы і 80% аддавалі. Гэта даволі рытарычнае пытанне. Залежыць, што пры гэтым адбываецца: ці спрашчаецца працэдура доступу да зямельных участкаў, дазвол на будаўніцтва і многае іншае".

Кацярына Ярмалаева, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі