Цэны на аўтамабільнае паліва знізяцца сёлета шосты раз
![Цэны на бензін зноў знізіліся на 1 капейку / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/benzin-1005_0.jpg.webp?itok=kvH6UE8I)
Цэны на бензін зноў знізіліся на 1 капейку / Еўрарадыё
У Беларусі зноў патаннее паліва. Тэндэнцыя “мінус 1 капейка за тыдзень” захавалася.
Ад 11 красавіка дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім" вызначыў наступныя цэны:
АІ-92 — 2 рублі 30 капеек;
АІ-95 — 2 рублі 40 капеек;
АІ-98 — 2 рублі 62 капейкі;
дызельнае паліва — 2 рублі 40 капеек.
Гэта шостае паніжэнне цэн на бензін за гэтую вясну. Папярэдняя змена цэн адбылася тыдзень таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.