Цэнтрвыбаркам прыняў бок мастоўскіх кандыдатаў ад БХД

Цэнтрвыбаркам прапанаваў Мастоўскаму райвыканкаму памяняць прызначаныя месцы для перадвыбарчых агітацыйных мерапрыемстваў. Дагэтуль у Мастоўскім раёне былі толькі 2 месцы для правядзення сустрэчаў з выбарцамі. Усе яны знаходзіліся ў Мастах. Аднак пасля скаргі ў ЦВК чатырох кандыдатаў ад БХД сітуацыя можа змяніцца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў каардынатар "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" па Мастоўшчыне і дэпутат Мастоўскага райсавету Дзмітрый Кухлей.

Кухлей: "Мы палічылі, што мастоўскія ўлады перашкаджаюць нам у правядзенні перадвыбарчай агітацыі. Таму напісалі зварот у ЦВК с просьбай разабрацца з сітуацыяй. Гэта была вельмі трагікамічная сітуацыя. Калі б кандыдат у сельсавет прыняў рашэнне праводзіць пікет ці сход у сваю падтрымку, яму прыйшлося б запрашаць сваіх выбарцаў прыехаць у Масты".

Пры гэтым дэпутат Кухлей мае вялікія сумневы, што Мастоўскі райвыканкам хутка адрэагуе на зварот ЦВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі