Цэнтралізаванае тэставанне ўпершыню прайшло без парушэнняў

Упершыню ў гэтым годзе на цэнтралізаваным тэставанні члены камісій, якія назіралі сёння за правядзеннем іспыту па "Сусветнай гісторыі найноўшага часу", не выявілі ніводнага парушальніка.
Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

“Сусветная гісторыя найноўшага часу” з’яўляецца чацвёртым іспытам з шэрагу прадметаў, якія сёлета здаюць абітурыенты.

Па словах Фяськова, сённяшні тэст напісалі 2 тысячы 412 чалавек, 380 абітурыентаў не з’явіліся на тэставанне.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі