Целы загінулых лётчыкаў дастаўлены самалётам у Баранавічы

З Польшчы ў Беларусь у сераду дастаўлены целы ваенных лётчыкаў палкоўнікаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія загінулі 30 жніўня на авіяшоу ў польскім Радаме. Транспартны самалёт польскіх Ваенна-паветраных сілаў прызямліўся на аэрадроме 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах. Сярод высокапастаўленых беларускіх ваенных, якія сустракалі самалёт, былі намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі Міхаіл Лявіцкі і камандуючы Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА Аляксандр Пахмелкін.

Абодва лётчыкі служылі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Аляксандр Марфіцкі быў намеснікам камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА, Аляксандр Жураўлевіч — намеснікам камандзіра 61-й авіябазы.

2 і 3 верасня ў Баранавічах аб'яўлена жалоба. Развітанне з Марфіцкім і Жураўлевічем адбудзецца 3 верасня ў Доме афіцэраў. Затым яны будуць пахаваны, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі