Вы тут

Цела былога міліцыянера знайшлі ў Мядзельскім раёне

Яўген Ермаковіч / mlyn.by

Цела былога міліцыянера знайшлі ў Мядзельскім раёне, паведамляе mlyn.by. Жыхар гарадскога пасёлка Свір 37-гадовы Яўген Ермаковіч сышоў з дому ўвечары 10 ліпеня, не ўзяў з сабой ні ключоў, ні мабільнага тэлефона. Яго шукалі некалькі дзён, падключыліся валанцёры. 15 ліпеня каля 17:30 цела Ермаковіча знайшлі ў лесе ў 1,5 км ад яго дома.

Па факце гібелі мужчыны Следчы камітэт праводзіць праверку. Дакладную прычыну смерці высветліць экспертыза.

Яўген Ермаковіч — былы ўчастковы супрацоўнік міліцыі Мядзельскага РАУС. Апошнім часам працаваў на станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.