Цапкала: праграма ёсць, але цяпер гаварыць пра гэта нельга

Цапкала: праграма ёсць, але цяпер гаварыць пра гэта нельга

Экс-кіраўнік беларускага Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала фармуе ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Выбары аб'яўленыя на 9 жніўня 2020-га. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі Цапкала заявіў у пятніцу. Ён запэўнівае, што мае праграму "развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя гады". Паводле яго слоў, яна "акумулюе ў сабе самы перадавы сусветны досвед, найлепшыя формы арганізацыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дзяржкіравання, сістэмы падаткаабкладання, аховы здароўя, адукацыі".

"Спадзяюся, што і яе [праграмы] змест, і форма выкладання захопіць вас таксама як і мяне!піша Валерый Цапкала на сваёй старонцы ў Facebook. — Але цяпер гаварыць пра гэта нельга — такі, на жаль, закон".

Цапкала падкрэслівае, што яго праграма мае на мэце "зрабіць Беларусь іншай краінай", свабоднай. І ў гэтым ён спадзяецца на падтрымку людзей. Новы палітык у сваёй першай заяве вельмі крытычна выказаўся пра палітыку ўладаў Беларусі, з-за якой наша краіна больш за чвэрць стагоддзя "рухалася ў супрацьлеглым накірунку".

Паводле каляндарнага плану прэзідэнцкіх выбараў, палітыкі, якія хочуць прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта Беларусі, павінны падаць дакументы ў ЦВК не пазней за 15 траўня. А 21-га яны ўжо змогуць пачаць збор подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі