З'явіўся каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

З'явіўся каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

На сайце ЦВК Беларусі змешчаны каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў. У пятніцу яны былі прызначаны на 9 жніўня. Да 20 траўня павінны быць створаны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі , а да 24 чэрвеня — участковыя.

Палітыкі, якія хочуць прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта Беларусі, павінны падаць дакументы ў ЦВК не пазней за 15 траўня. Збор подпісаў пачнецца 21 траўня і працягнецца да 19 чэрвеня. Рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты запланавалі на 5-14 ліпеня. А пасля гэтага пачнецца агітацыйная кампанія.

Ва ўмовах каранавіруса магчымасці назіральнікаў на выбарах будуць абмежаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі