Вы тут

Бюджэт Беларусі за 2018 год выкананы з прафіцытам больш за $2 мільярды

Міністр эканомікі Максім Ермаловіч / БЕЛТА

Бюджэт Беларусі за 2018 год выкананы з прафіцытам больш як 2 мільярды долараў у эквіваленце. Такую лічбу са словаў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.

"Гэта досыць высокія вынікі, гэта дазваляе нам з аптымізмам глядзець у будучыню, нягледзячы на ​​тое, якое надвор'е будзе ў сусветнай эканамічнай сістэме", — пракаментаваў чыноўнік. 

Асноўнымі фактарамі, якія дапамаглі дасягнуць стабільнасці, Ермаловіч назваў два — агульную эканамічную палітыку дзяржаўных органаў, а таксама ўзважаную і абдуманую бюджэтна-падатковую палітыку, накіраваную ў тым ліку на павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі сродкамі.

Дарэчы, у законе аб бюджэце на 2018 год планавалася, што ён будзе выкананы з прафіцытам каля 734 мільёнаў рублёў (менш за 370 мільёнаў долараў). 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 25.01: