BYSOL робіць рассылкі донарам. Турбавацца тым, хто данаціў з Беларусі? А з VPN?

Адмаўляцца ад рассылкі BYSOL не будзе / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Адмаўляцца ад рассылкі BYSOL не будзе / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

BYSOL робіць рассылкі людзям, якія раней данацілі фонду. Пры гэтым у Беларусі сілавікі шукаюць такіх людзей, заводзяць на іх крымінальныя справы, выклікаюць у КДБ і патрабуюць плаціць вялікія штрафы.

Як у такіх умовах BYSOL вырашыў дасылаць лісты з падзякамі і просьбамі дапамагчы і ці бяспечна гэта, даведаліся ў сузаснавальніка фонда Андрэя Стрыжака.

BYSOL робіць рассылкі донарам. Турбавацца тым, хто данаціў з Беларусі? А з VPN?
Ліст, які атрымліваюць донары / Еўрарадыё

Мы ажыццяўляем рассылку паводле адфільтраванага спіса адрасоў, з якога выключаныя адрасы донараў, якія фізічна знаходзіліся ў Беларусі на момант даната, — кажа Стрыжак. — Рассылка ажыццяўляецца па спісе данатараў, якія рабілі данаты пасля прызнання нашай арганізацыі "экстрэмісцкай", гэта значыць што людзі свядома працягвалі карыстацца магчымасцю аказваць дапамогу праз BYSOL, негледзячы на патэнцыйны пераслед з боку ўладаў.

Мы вырашылі рабіць рассылку пасля кансультацый з юрыстамі, якія пацвердзілі нам такую магчымасць, бо адрасы пошт мы атрымліваем праз плацёжную сістэму STRIPE, калі чалавек ажыццяўляе плацёж. Мы ўлічваем тыя пытанні, якія атрымліваем ад людзей у сувязі з рассылкай, і вядзем кансультацыі з юрыстамі, каб удасканальваць нашую працу ў гэтым кірунку.

Ці могуць у рассылку трапіць людзі ў Беларусі, якія карысталіся VPN на момант данату?

— VPN  — не, бо мы выкарыстоўваем некалькі фактараў вызначэння месцазнаходжання. Але не выключаем, што нехта з атрымальнікаў можа сёння знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Андрэй Стрыжак кажа, што акрамя IP, які хаваецца пры дапамозе VPN, у фондзе глядзяць на плацёжныя дадзеныя і вызначэнне месцазнаходжання ад плацёжнай сістэмы Stripe.

Удакладняем, ці не думалі ў BYSOL адмовіцца ад рассылкі, калі ўсё ж нехта можа быць у Беларусі?

Мы ўвесь час працуем над удасканаленнем нашай рассылкі, бо дзякуючы рассылкам удаецца сабраць шмат персанальных збораў.

Суразмоўца нагадвае, што ад рассылкі можна адпісацца.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі