Экс-сілавікі: беларускія ўлады рыхтуюць тэракт на Дзень Волі

Экс-сілавікі: беларускія ўлады рыхтуюць тэракт на Дзень Волі

Аб'яднанне экс-сілавікоў выступіла з папярэджаннем, што беларускія ўлады рыхтуюць тэракт на Дзень Волі, каб пасля яго ўвесці ў краіне надзвычайнае становішча. Яны заяўляюць, што акцыю рыхтуюць супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, а адбыцца яна павінна ў адным з будынкаў органаў унутраных спраў.

"Дакладнасць такога сцэнару, акрамя атрыманай намі інфармацыі, пацвярджаецца логікай апошніх крокаў рэжыму: зробленай 11.03.2021 заявы аб гатоўнасці весці вайну ўнутры краіны; накіраванне 12.03.2021 кіраўніком МУС сакрэтнага запыту ў адрас міністра абароны аб прыцягненні Узброеных Сіл да аховы грамадскага парадку на 25-е чысло; і нарэшце вылучаныя Лукашэнкам пры наведванні 21.03.2021 мемарыяльнага комплексу "Хатынь" абвінавачванні ў адрас прыхільнікаў нацыянальнага сімвала Беларусі — бел-чырвона-белага сцяга", — заяўляюць экс-сілавікі.

У сваім звароце ўдзельнікі ініцыятывы кажуць, што не заклікаюць беларусаў адмовіцца ад святкавання Дня Волі. Але просяць быць больш уважлівымі і трымацца падалей ад адміністрацыйных будынкаў, асабліва будынкаў органаў унутраных спраў. Таксама яны заклікаюць па магчымасці пазбягаць грамадскага транспарту. А пра падазроныя прадметы — неадкладна паведамляць у міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі