Былыя кіраўнікі санаторыя “Беларусь” у Сочы атрымалі па 9 і 6 гадоў турмы

Прыгавор вынесены грамадзяніну Расіі Георгію Саракашышу, былому дырэктару санаторыя “Беларусь” у Сочы, які ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, а таксама яго намесніку Аляксандру Кізіму і кіраўніку сочынскай будаўнічай кампаніі Андрэю Меранкову.

Усе тры абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК (завалоданне маёмасцю, учыненае службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, групай асоб паводле папярэдняй змовы ў асабліва буйным памеры). Абвінавачаныя нанеслі стратаў прыкладна на 22 мільярды рублёў.

Аляксандр Кізім і Андрэй Меранкоў атрымалі па дзевяць гадоў пазбаўлення волі, Георгій Саракашыш прыгавораны да шасці гадоў зняволення. Усе яны будуць адбываць тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі