Былы палітвязень Андрэй Кудзік выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
![Андрэй Кудзік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/398449651_1119313942810369_797423206586708937_n.jpg.webp?itok=dado3XAU)
Андрэй Кудзік
Былы палітвязень Андрэй Кудзік выйшаў на волю пасля адміністратыўнага арышту. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook: "Усім прывітанне! Я вызваліўся адседзеўшы 15 сутак у Вілейскім ІЧУ. 3.11.2023".
Кудзіка затрымалі ў кастрычніку за віншаванне з Днём незалежнасці Украіны ў TikTok. Гэта было расцэнена як "несанкцыянаванае пікетаванне". На судзе вялейчанін не прызнаў сябе вінаватым і сказаў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Лукашэнкі з Днём незалежнасці Украіны 24 жніўня і таксама вырашыў павіншаваць суседні народ.
Андрэй Кудзік — актывіст з Вілейкі. Ён адсядзеў 2 гады па народным артыкуле 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.