Вы тут

Былы кіраўнік Беларусі прапанаваў свой варыянт нацыянальнай ідэі

Мечыслаў Грыб / Еўрарадыё

Былы кіраўнік Беларусі Мечыслаў Грыб прапанаваў свой варыянт нацыянальнай ідэі. Галоўны пасыл — недапушчэнне вайны.

На сваёй старонцы ў Facebook Грыб піша, што прапануе ўзяць у якасці нацыянальнай ідэі “пастаяннае выказванне беларусаў “Каб не было вайны”, альбо іншы варыянт — “Зробім усё магчымае, каб не было вайны”. “На маю думку гэта магло б стаць някепскім пачаткам барацьбы з пастаянным страхам, у якім жыве беларускі народ вось ужо некалькі стагоддзяў”, — мяркуе Мечыслаў Грыб.

Грыбу 80 гадоў. У 1994-1996 гадах быў старшынём Вярхоўнага Савета Беларусі, змяніў Станіслава Шушкевіча. Падпісаў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Дзясяткі гадоў служыў у міліцыі, генерал. Быў дзеячом апазіцыі.