Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта ўладкаваўся на працу ў Маскве

Былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта і экс-міністр замежных спраў Беларусі Ўрал Латыпаў заняўся ў Маскве камерцыйнай нерухомасцю.
Ён стаў намеснікам дырэктара кампаніі, якая кіруе рынкам электронікі ў цэнтры расійскай сталіцы. Акрамя таго, у кампаніі шмат будаўнічых праектаў па ўсёй Маскве. Імі хутчэй за ўсё і зоймецца Латыпаў.

Як паведамляе “Беларускі партызан”, у гэтай фірме да Латыпава працавалі многія беларусы, у тым ліку і былы прэм'ер Беларусі Ўладзімір Ярмошын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі