Абвінавачаны ў дагаварным матчы адсудзіў у "Іслачы" амаль 5 тысяч рублёў

Абвінавачаны ў дагаварным матчы адсудзіў у "Іслачы" амаль 5 тысяч рублёў

Паўабаронца Аляксандр Цішкевіч адсудзіў у футбольнага клуба “Іслач” 4711 рублёў 36 капеек. У выпадку нявыплаты рахункі каманды будуць арыштаваныя, паведамляе by.tribuna.

Судовы працэс Цішкевіча супраць “Іслачы” пачаўся ўвосень мінулага года. Прычынай пазову стала тое, што футбалісту ў пэўны момант перасталі выплачваць заробак. Цяпер кропку ў гэтай справе паставіў Вярхоўны суд, які з’яўляецца судом апошняй інстанцыі.

31-гадовы футбаліст пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2002 годзе. З таго часу ён практычна кожны сезон мяняў клуб. Долей за ўсё ён затрымаўся ў мінскім “Дынама” (2004-2006) і ў “Іслачы” (2014-2016). Таксама ён выступаў за шэраг еўрапейскіх клубаў, кожны раз не болей за сезон.

Цяпер Цішкевіч не гуляе, але на сёння праходзіць па справе аб арганізацыі дагаварнога матчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі