Былы галоўны энергетык магілёўскага прадпрыемства асуджаны на 8 гадоў калоніі

Былы галоўны энергетык магілёўскага прадпрыемства асуджаны на 8 гадоў калоніі

Былы галоўны энергетык Магілёўскага завода ліфтавога машынабудавання асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Тэрмін пакарання ён правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Ён мусіць выплаціць у даход дзяржаве каля 80 млн рублёў. Акрамя таго, былую службовую асобу пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў.

Як паведамляла Еўрарадыё, галоўнага энергетыка затрымалі ў сакавіку 2015 года ў Мінску ў момант атрымання чарговай часткі хабару ў памеры 2 900 долараў ад дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў. Агульная ж яе сума складала 4,4 тысячы долараў — за спрыяльнае вырашэнне пытання заключэння дамовы на пастаўку прадпрыемству электратэхнічнай прадукцыі.

Прысуд не быў абскарджаны і набыў законную сілу, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота: guvd.gov.by, БЕЛТА

Былы галоўны энергетык магілёўскага прадпрыемства асуджаны на 8 гадоў калоніі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі