Былога палітвязня Змітра Дашкевіча адправілі за краты на 25 сутак

Дашкевіча пакаралі 15 і 10 суткамі арышту — "за парушэнне правілаў нагляду" і "непадпарадкаванне міліцыі". На судзе ён прызнаў, што спазніўся дахаты, бо затрымаўся на працы (былы палітвязень знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам, які скончыцца ў канцы траўня). Аднак Зміцер назваў хлуснёй заявы міліцыянтаў пра непадпарадкаванне, інфармуе Радыё Свабода.



У сакавіку Зміцер Дашкевіч ужо адсядзеў 12 сутак арышту — яго затрымалі перад акцыяй пратэсту, якую планавалася правесці каля расійскай амбасады. Грамадскі дзеяч лічыць, што яго цяперашні арышт звязаны "з магчымай актыўнасцю Маладога фронту перад "Чарнобыльскім шляхам" і чэмпіянатам свету па хакеі".



Нагадаем, што на працягу апошняга тыдня за краты пад адміністрацыйны арышт былі накіраваныя чатыры актывісты "Альтэрнатывы".
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі