Былая прапагандыстка СТБ з бізнесам у Варшаве хаваецца ад журналістаў

Кацярына Жыляніна адкрыла бізнес у Варшаве

Кацярына Жыляніна адкрыла бізнес у Варшаве / @rubanau_collage

На мінулым тыдні арганізацыя BELPOL высветліла, што былая супрацоўніца прапагандысцкага тэлеканала СТБ Кацярына Жыляніна мае ўласны бізнес у Варшаве.

Як паведаміў "Нашай Ніве" Антон Матолька, Жыляніна працавала на СТБ аж да 2020 года. Пасля перайшла на тэлеканал "Мір". Акрамя гэтага, супрацоўнічала з праўладным тэлеграм-каналам «Жоўтыя злівы», сумна вядомы мовай варожасці і крайняй агрэсіяй.

У 2022 разам з Максімам Жылянінам — верагодна, яе братам — яна пераехала ў Польшчу і выкупіла юрыдычную асобу P66A. У 2023 годзе яны адкрылі фірму K&M2. Таксама ў іх распараджэнні знаходзіцца студыя прыгажосці ў адным з раёнаў Варшавы.

Карэспандэнт Еўрарадыё з'ездзіў у салон, якім валодае Жыляніна, і паспрабаваў яе там адшукаць.

 

“Яна не хоча адказваць на пытанні”

Увечары 4 снежня былой супрацоўніцы СТБ на працоўным месцы ў яе салоне не аказалася. Адміністратарка пацвердзіла карэспандэнту, што Кацярына Жыляніна сапраўды з'яўляецца дырэктарам установы.

Яна паведаміла, што гаспадыня ў дадзены момант у ад'ездзе, а калі прыедзе — невядома. Пры гэтым супрацоўніца адмовілася даць мабільны тэлефон прапагандысткі, спасылаючыся на тое, што не мае на гэта права.

На наступную раніцу ўжо іншая адміністратарка не стала паведамляць ніякай інфармацыі пра Жыляніну журналісту.

З якой мэтай вы цікавіцеся Кацярынай? Яна не хоча адказваць на пытанні. Калі яна захоча, то звяжацца з вамі. Я не магу без яе дазволу нешта гаварыць, — сказала супрацоўніца салона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі