Былая навагрудская друкарня стане музеем славутых землякоў

У будынку былой наваградскай друкарні сёлета адчыніцца музей славутых жыхароў Навагрудка.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

"Друкарня не працуе ўжо 5 год, і толькі нядаўна яе будынак перададзены на баланс музея.
Аснову экспазіцыі складуць матэрыялы, прысвечаныя лёсу знакамітага земляка Барыса Кіта. У даваенны час ён быў вядомым выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, а па вайне ў ЗША стаў знакамітым навукоўцам. У Навагрудак ён перадаваў шмат сваіх асабістых рэчаў і фотаздымкаў. Сярод іншых славутых землякоў у музеі адзначаны таксама і лёс Галіны Русак (Родзькі), ураджэнкі вёскі Вераскава Наваградскага раёна. Там можна будзе пабачыць яе карціны. Пасля вайны Галіна Русак таксама жыла ў ЗША".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі