Былая адвакатка Ірыны Халіп зноў атрымала ліцэнзію на адвакацкую дзейнасць

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на начальніка ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзаванні юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Беларусі Галіну Грышкавец. Па яе словах, адвакат, пазбаўлены ліцэнзіі, можа паўторна звярнуцца па яе атрыманне не раней чым праз тры гады.



Нагадаем, адвакаты Ірыны Халіп Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева адмовіліся яе абараняць, матывуючы гэта "асабістымі акалічнасцямі". Сваякі Халіп тлумачылі гэты крок ціскам з боку ўладаў. У 2011 годзе Мінюст пазбавіў Тоўсціка і Гараеву адвакацкіх ліцэнзій у сувязі з іх адмовай ад абароны кліентаў.



Таксама ліцэнзій былі пазбаўленыя Алег Агееяў і яго маці Таццяна Агеева, Тамара Сідарэнка, Павел Сапелка, Дар'я Ліпкіна, Ганна Бахціна, Ірына Бурак. Усе яны выступалі абаронцамі фігурантаў "справы 19 снежня 2010 года".



Па словах чыноўніцы, па ліцэнзіі больш ніхто з адвакатаў пакуль не звяртаўся.



Фота — wallgrad.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі