Буйная аўтааварыя на праспекце Незалежнасці ў Мінску (фота)

Буйная аўтааварыя на праспекце Незалежнасці ў Мінску (фота)

Увечары 9 кастрычніка адбылася буйная аўтааварыя на праспекце Незалежнасці ў Мінску (паміж плошчай Перамогі і цыркам). Па розных звестках, пацярпелі 5-6 аўтамабіляў, некаторыя моцна разбітыя (напрыклад, таксоўка). Сайт onliner.by паведамляе пра двух пацярпелых, але траўмы ў іх не цяжкія. Прычынай аварыі мог быць выезд адной з машын на паласу сустрэчнага руху.

З-за аўтааварыі рух на праспекце Незалежнасці быў абцяжараны, прапускаўся толькі грамадскі транспарт. З праезнай часткі прыбіралі аскепкі і разбітыя аўтамабілі.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі