"Буслік" зробяць сеткай крамаў з беларускімі таварамі

Крама "Буслік"

Крама "Буслік" / greencityminsk.by

Сетку крам "Буслік" чакае трансфармацыя. Брэнд захаваецца, але ў крамах будуць прадаваць беларускія тавары і вопратку для дзяцей. Пра гэта паведамляе партал ilex.by, спасылаючыся на словы міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава.

Кіраўнік ведамства заявіў, што цяпер у гэтым кірунку працуюць з беларускім уласнікам сеткі.

Пра магчымае банкруцтва сеткі "Буслік" загаварылі ўвосень 2023-га. Колькасць крам, якія належаць брэнду, скарачаецца: увосень іх было ў Беларусі 40, а ў студзені 2024-га засталося толькі 14. Польская кампанія CDRL заявіла, што страціла кантроль над даччыным прадпрыемствам у Беларусі, і прыпыніла пастаўкі тавараў.

Кіраўніцтва "Бусліка" звярталася ў Мінгарвыканкам, каб запабегчы банкруцтву. Яны прасілі ўвесці арэндныя вакацыі, перагледзець умовы крэдытнай лініі і павялічыць гандлёвую нацэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі