Бушы кармілі Пуціна і каталі яго на маторнай лодцы

Прэзідэнты ЗША і Расіі правялі нефармальную сустрэчу ў летняй рэзідэнцыі Буша ў Кенбункпорце.
У панядзелак Буш і Пуцін размаўлялі пра амерыканскі антыракетны шчыт у Еўропе, праблемы іранскай ядзернай праграмы і статус Косава. “Размовы ішлі каля дзьвюх гадзінаў у вельмі нефармальнай атмасферы”, — паведаміў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Перад ад’ездам з Масквы Пуцін падкрэсліў, што мае вельмі добрыя стасункі з Бушам, інакш не паехаў бы ў госці і не быў запрошаны.

Пасля прыезду Пуціна на ранча Бушаў у нядзелю гаспадары пакаталі яго на маторнай лодцы “Фідэліты ІІІ” і падалі абед.

Onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі