Буш сустрэўся з Пуціным на саміце G-8

Прэзідэнты ЗША і Расіі – Джордж Буш і Уладзімір Пуцін – правялі сустрэчу на саміце Вялікай Васьмёркі ў паўночнанямецкім горадзе Хайлігендам. Паводле Белага Дому, падчас спаткання абодва кіраўнікі спрабуюць высветліць прычыны крызісу на фоне антыракетнага шчыту. Вялікая Васьмёрка абвясціла таксама пра змяншэнне прамысловай эмісіі цяплічных газаў на 50% да 2005 г. ЗША пярэчаць такой моцнай рэдукцыі газаў, бо гэта азначала б менш інтэнсіўнае развіццё прамысловасці. Краіны Вялікай Васьмёркі згодна асудзілі Паўночную Карэю. Белы Дом пацвердзіў, што Паўночная Карэя правяла 7 чэрвеня тэставанне ракет кароткага радыусу дзеяння, што ЗША ацанілі як “неканструктыўны” крок. Нагадаю, што паўднёвакарэйская агенцтва Yonhap падала, што Паўднёвая Карэя выпусціла дзве кароткасяжныя ракеты ў бок Японскага мора.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі