Будынак касцёла святага Язэпа ў Мінску могуць вярнуць вернікам

Будынак касцёла святога Язэпа ў Мінску могуць вярнуць вернікам — такую магчымасць не выключае ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, паведамляе БелаПАН. Аднак гэтае пытанне можна вырашыць толькі пасля вызвалення будынку ад архіўных установаў. Там, як вядома, месцяцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Узвядзенне новых будынкаў для гэтых установаў запатрабуе вельмі вялікіх сродкаў.  

Ад 19 сакавіка 2005 году сябры сталічнай рімска-каталіцкай абшчыны ладзяць штовечаровыя набажэнствы за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардынцаў з касцёлам — помніку архітэктуры барока XVII стагоддзя.

Будынак святыні, узведзены на сродкі вернікаў, быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расійскай імперыі за ўдзел вернікаў у нацыянальна-вызвольным паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Архіўныя ўстановы знаходзяцца ў касцёле ад 1897 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі