Будаўніцтва новага завода “БелДжы” пачнуць у канцы траўня

Будаўніцтва новага завода “БелДжы” пачнецца ў канцы траўня. Гэта будзе прадпрыемства магутнасцю 60 тысяч адзінак у год з вытворчасцю зваркі, афарбоўкі і зборкі кузаваў. Кошт першай чаргі будаўніцтва складзе 330 мільёнаў долараў.

Запусціць вытворчасць плануюць да 1 студзеня 2017 года, пасля чаго можа быць прынятае рашэнне аб будаўніцтве другой чаргі і павелічэнні магутнасці ўдвая, то бок, да 120 тысяч аўтамабіляў на год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.

У 2011 годзе Мінпрам Беларусі падпісаў мемарандум з кітайскай кампаніяй Geely аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці легкавых аўтамабіляў. У снежні 2011 года была заснаваная кампанія “БелДжы”, на базе якой пачалася зборка машын. Першы аўтамабіль “БелДжы” сабралі ў лютым 2013 года, а ў сакавіка таго ж года пачаліся продажы. Цяпер “БелДжы” выпускае каля 40 аўтамабіляў штодня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі