Будаўнічы і харчовы рынкі на "Ждановічах" не працуюць з падачы санстанцыі

Не працуюць сектары па гандлі садавіной і гароднінай, харчовы цэнтр, будаўнічая выстава, сектар тавараў для рыбалкі, месцы па гандлі таварамі second hand.



Адзін з прадпрымальнікаў паведаміў парталу TUT.BY, што сёння раніцай, прыехаўшы на працу, ён даведаўся, што частка рынку не працуе. Прычым пра гэта адміністрацыя яго не папярэдзіла. За месяц арэнды свайго месца ён плаціць 150 долараў, а яго кропка будзе зачынена прынамсі да 21 лістапада.



У адміністрацыі гандлёвага цэнтра "Ждановічы" пацвердзілі звесткі пра закрыццё часткі рынку. Там сказалі, што цяпер ухіляюць недахопы па прадпісанні санітарна-эпідэміялагічнай службы. Ад падрабязнага каментара адмовілася і адміністрацыя гандлёвага цэнтра, і санслужба.



Фота — shopogoliki.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі