БТ пакажа гульні БАТЭ з пражскай "Славіяй" у жывым эфіры

БТ пакажа гульні БАТЭ з пражскай "Славіяй" у жывым эфіры

Спартовы тэлеканал "Беларусь 5" дамовіўся пра паказ абодвух матчаў 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і пражскай "Славіяй".

БАТЭ пачынае змаганне за выхад у плэй-оф ЛЧ у гасцях. Гульню, што пройдзе ў Празе, "Беларусь 5" пакажа 25 ліпеня ў 19:55, піша "Прессбол" са спасылкай на дырэктара тэлеканала Павўла Булацкага.

2 жніўня таксама ў 19:55 "Беларусь 5" пачне прамы эфір з "Барысаў-Арэны", з матчу ў адказ БАТЭ — "Славія".

Нават калі па выніках двух матчаў барысаўскі клуб саступіць сэмпіёну Чэхіі, ён трапіць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Нагадаем, у беларускага тэлебачання не атрымалася наладзіць трансляцыю папярэдняга матча БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў — супраць армянскага "Алашкерта". Перамовы ішлі да апошніх гадзінаў, але "Беларусь 5" так і не набыў правы на трансляцыю, бо праваўладальнік папрасіў за іх 50 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі