Вы тут

БТ абвінаваціла галоўрэда "Ежедневника" ў публікацыі замоўленых артыкулаў

Кадр з відэасюжэту

Галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты "Ежедневник" Сяргей Сацук стаў героем тэлесюжэту ў праграме навінаў на канале "Беларусь 1". Сюжэт прысвячаўся шумнай "справе медыкаў". У ім сцвярджалася, што Сацук займаўся публікацыяй замоўленых артыкулаў на медыцынскія тэмы.

Галоўны рэдактар "Ежедневника" на працягу апошніх месяцаў апублікаваў некалькі артыкулаў, прысвечаных карупцыі ў беларускай сістэме аховы здароўя. 

Сюжэт БТ, прысвечаны Сацуку, будуецца на аператыўных матэрыялах "справы дактароў" і відэазапісах допытаў. 

На запісе, знятым схаванай камерай у офісе нейкага бізнэсоўца, бачна, як Сацук атрымлівае ад некага канверт. Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што ў канверце былі грошы, за якія журналіст паабяцаў напісаць артыкул, каб ачарніць канкурэнтаў гэтага самага бізнэсоўца.

У сюжэце таксама паказаны Віктар Мядзведскі, якога называюць "удзельнікам крымінальнага працэсу за ўхіленне ад выплаты падаткаў". Па яго словах, ён перадаваў Сацуку інфармацыю па продажы кампаніі Macopharma па завышаных цэнах. За публікацыю гэтых звестак Мядзведскі нібыта перадаў журналісту 3000 долараў. Потым Мядзведскі кажа, што замаўляў Сацуку яшчэ адзін артыкул, які выйшаў у студзені 2019 года, і агулам заплаціў 5000 долараў.

Аўтары тэлесюжэту падкрэсліваюць, што дзейнасць журналіста варта ацаніць з крымінальна-працэсуальнага боку.

Кадр з відэасюжэту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.