Вы тут

Брытанскі таблоід выбачыўся за фэйк аб крадзяжы Расіяй формулы AstraZeneca

Daily Express прызнала недакладнасць артыкула, апублікаванага 11 кастрычніка

Брытанскі таблоід Daily Express выправіў матэрыял, у якім сцвярджалася, што распрацоўшчыкі "Спутніка V" "скралі" формулу вакцыны ў AstraZeneca, паведамляе РІА Навіны.

Daily Express прызнала, што апублікаваны 11 кастрычніка артыкул ўключаў і іншыя недакладныя звесткі. У якасці прабачэння газета апублікавала заяву Расійскага фонду прамых інвестыцый.

Першай артыкул аб "крадзяжы" формулы выпусціла газета The Sun, пасля чаго брытанскія СМІ пачалі яго перадрукоўваць. РФПІ раскрытыкаваў публікацыю, назваўшы яе "фэйкам і абуральнай хлуснёй". У фондзе адзначылі, што гэта гісторыя антынавуковая. "Спутнік V" заснаваны на вывучанай адэнавіруснай платформе чалавека, у той час як AstraZeneca выкарыстоўвае адэнавірусны вектар шымпанзэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.