Бронзавы салдат устаноўлены ў новым месцы, беспарадкі працягнуцца

Дэмантаваны з плошчы Тынысмягі ў цэнтры Таліна помнік Воіну-вызваліцелю ў панядзелак, 30 красавіка, быў усталяваны на Вайсковых могілках, якое знаходзіцца на тэрыторыі могілак Сісэліна. З 17й гадзіны мясцовага часу дазволены праход да помніка, яго могуць адведаць усе ахвотныя. Ахову парадку ажыццяўляюць некалькі паліцэйскіх.

Пакуль устаноўлены толькі Бронзавы салдат, за яго спіной напрацягу месяца будзе ўзведзеная сцяна з вапняку.

Па дадзеных эстонскага тэлеканалу 2, рускамоўная моладзь мае намер правесці “паўстанне” 9 траўня ў Дзень Перамогі.

Таксама моладзь плануе правесці сёння, 1 траўня, буйныя акцыі пратэсту ў розных гарадах Эстоніі і на наступны дзень распачаць маштабную забастоўку, якая 9 траўня перарасце ў паўстанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі