Брэстчане не кінуліся жаніцца ў "дзень п'яных лічбаў"

Еўрарадыё не зафіксавала ўсплёску "шлюбавальнасці" 9 верасня (09.09.09). Не было ажыятажу і ў брэсцкім Доме грамадзянскіх абрадаў прыліву параў, якія заключаюць шлюб. Дырэктарка ўстановы Зоя Каляда распавяла, як кліенты рэагавалі на магічныя лічбы 07.07 і 08.08:

Каляда: У ліпені было ўсяго 17 пар, бо быў пятроўскі пост. А вось 8 жніўня, нягледзечы на пятніцу, было 47 параў. Агулам на гэтыя і наступныя суботу і нядзелю - 131 пара.  

Да кліентаў Дома шлюбаў прамаўляе праваслаўны святар. Веру ў нумералогію ён мякка пракаментаваў, кажа Зоя Каляда:

Каляда: Сказаў, што Богу ўсе даты роўныя. Але не ў духу хрысціянства зважаць на лічбы.

У свеце сённяшні дзень называецца "днём п’яных лічбаў". Верагодна, з-за патроенасці. Наступны "дзень п’яных лічбаў" — 10.10.10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі