Брэстаўчанін зладзіў рабаванне пад выглядам супрацоўніка наркакантролю

Як паведамляе БелаПАН, у кастрычніку 2013 года хлопец трапіў у кватэру да маладога чалавека, які раней пад выглядам спайса збыў яму праз інтэрнэт траву падбел. За гэта рабаўнік вырашыў разабрацца з падманшчыкам.



Уварваўшыся ў кватэру, зламыснік закрычаў "Наркакантроль!" і штурхнуў маладога чалавека на падлогу. Госця, які знаходзіўся там, нападнік прымусіў легчы на ​​канапу. Затым ён запатрабаваў наркотыкі і грошы.



Хлопец, які пражываў у гэтай кватэры, прызнаўся, што падманваў людзей такім чынам, але наркотыкаў у яго няма. Тады злачынец забраў аргтэхніку і мабільныя тэлефоны пацярпелых. Агульная сума страты склала больш за 10 млн рублёў.



6 чэрвеня 2014 года суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў рабаўніка да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.



Фота — motorbreath.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі