Брэстаўчанін здаў фантан на металалом

Брэстаўчанін здаў фантан на металалом

Брэстаўчанін адламаў дэкаратыўныя канструкцыі фантана і здаў іх на металалом. Пра гэтую гісторыю агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама маёр міліцыі Ілля Помін.

Мужчына, які, па словах міліцыянтаў, вядзе асацыяльны лад жыцця, яшчэ ў красавіку пачаў адломваць металічныя канструкцыі на абноўленым фантане каля Палаца культуры прафсаюзаў. Сваю здабычу ён збыў знаёмаму ў якасці лому. Тады вандалу ўдалося застацца незаўважаным.

У ноч з 18 на 19 траўня мужчына зноў пайшоў ламаць фантан. Там яго заўважыла вартаўніца Палаца культуры, якая выклікала міліцыю. Нарад затрымаў зламысніка на месцы злачынства. Як выявілася, брэстаўчанін пакінуў без рук некалькі скульптур.

Суму нанесенай шкоды ацэніць экспертыза. Па яе выніках дзеянням мужчыны дадуць прававую ацэнку і вызначаць меру пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі