Брэстаўчанін спусціў на ваду ўласнаручна пабудаваную яхту (фота)

На будаўніцтва судна ў 36-гадоваму праграмісту спатрэбілася 15 месяцаў, якія ён расцягнуў на 5 год. Працы праводзіліся на адкрытым паветры ў цёплы перыяд году.

Урачысты спуск судна "Олекса" адбыўся 6 верасня ў брэсцкім порце. Да самага апошняга моманту Дзмітрый Суяркоў хаваў ад грамадскасці назву яхты. Ужо ў порце малады чалавек прызнаўся, што назваў яе ў гонар свайго 91-гадовага дзядулі, украінца па нацыянальнасці. Разам з ім Дзмітрый і разбіў на шчасце бутэльку шампанскага аб борт.

Суяркоў: "Спачатку немцы яго бралі ў палон, пазней савецкая армія яго пасадзіла ў сталінскія лагеры за тое, што ён працаваў на немцаў. Так ён ўсё жыццё бадзяўся па СССР... Я б хацеў, каб яхта мела такі ж самы нораў — вясёлы і безжурботны, не зважаючы на ніякія перашкоды, якія яе чакаюць".

Па словах суднабудаўніка, яхта здольная перасякаць акіян, і калі-небудзь ён абавязкова накіруецца на ёй ў кругасветнае падарожжа.

У бліжэйшых планах першага ў Брэсце яхтсмена: выпрабаваць яе на рацэ, а ўжо ў наступным годзе — у Балтыйскім моры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі