Брэстаўчанін прыставаў да школьніцы: узбуджана крымінальная справа

Дзяўчыне ўдалося збегчы / incamp.ru
Дзяўчыне ўдалося збегчы / incamp.ru

У Брэсце 29-гадовы мужчына нагнаў дзесяцікласніцу па дарозе ў школу і паспрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару, паведамляе МУС.

Дзяўчыне ўдалося адбіцца і ўцячы ў школу. Пра інцыдэнт яна распавяла выкладчыцы, а тая звярнулася ў міліцыю.

Падазраванага затрымалі на працягу сутак. Аказалася, што ён мае дачыненьне як мінімум да двух падобных выпадкаў у Брэсце.

Дзеянням мужчыны дадзена прававая ацэнка. Узбуджаная крымінальная справа, — заключае МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі