Брэсцкія мытнікі з пачатку года канфіскавалі мабільнікаў на Br2 млрд.

Напрыклад, на выходных у пасажыра цягніка Цярэспаль — Брэст канфіскавалі чатыры незадэклараваныя "iPhone 5". Кожны ацэнены амаль у 1 тысячу долараў.

Цікава, што кантрабандыст пазначыў у дэкларацыі тэлевізар і ноўтбук. А пустыя пакункі ад мабільных тэлефонаў схаваў у скрыні тэлевізара.

Усяго на Брэсцкай мытні з пачатку 2013 года канфіскавана 750 мабільнікаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Фота: ru.tsn.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі