Брэсцкім ганаровым донарам адмовілі ў праве на бясплатны праезд
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў мясцовым ганаровым донарам у праве бясплатнага праезду ў гарадскім транспарце. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту па стварэнні брэсцкага рэгіянальнага дабрачыннага грамадскага аб'яднання донараў крыві і плазмы ганаровы донар Беларусі Васіль Жырноў. У дакуменце, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкаму паведамляецца, што "захаванне ранейшых ільготаў ці прадастаўлення новых для пэўных катэгорыяў грамадзян, у тым ліку тых, хто ўзнагароджаны знакам "Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь", азначала б змену ўзроўню бюджэтнага фінансавання, што не падаецца магчымым". Аргкамітэт донараў мае намер абскардзіць гэтае рашэнне, накіраваўшы адпаведны дакумент у Брэсцкі аблвыканкам.
Нагадаем, што заяву ў гарсавет пра неабходнасць надання ганаровым донарам права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце брэсцкі аргкамітэт накіраваў 3 сакавіка. У абласным цэнтры жыве каля 700 чалавек, узнагароджаных знакам "Ганаровы донар Беларусі", адзначае БелаПАН.