“Брэсцкіх зубраў” не ўключылі ў чэмпіянат краіны

Заяўку на ўдзел у чэмпіянаце клуб адправіў поштай у дзень “дэдлайну” 26 сакавіка. Але яе не прадублявалі электроннай поштай, піша газета “Вечерний Брест”.

Менавіта на гэта спасылаецца старшыня Асацыяцыі бейсболу Аляксандр Давыдаў. Па яго словах, у асацыяцыі няма офісу, і квіткі пра заказную карэспандэнцыю даходзяць толькі, калі яе з-за неўручэння адпраўляюць назад.

Але “зубры” абураюцца, што перасланае інтэрнэтам не з’яўляецца дакументам у юрыдычным сэнсе. Каманда патрабуе сатысфакцыі. Чэмпіянат, між тым, пачынаецца 15 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі